Мітынг «Яны змагаліся, каб мы жылі мірна!», прымеркаваны да Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў у парку імя Жылібера. Штогод 16 ліпеня гродзенцы ўспамінаюць тых, хто падарыў любімаму гораду мір, дабрабыт, радасць вызвалення і збіраюцца ля Вечнага агню, каб аддаць даніну памяці героям, чый подзвіг помняць і шануюць нашчадкі пераможцаў.
Урачыстая цырымонія аб’яднала прадстаўнікоў улады, сілавых структур, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, ветэранаў, моладзь і ўсіх, хто захоўвае ў сэрцы гісторыю подзвігу і Перамогі. Удзел у мітынгу прынялі і прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ушаноўваючы памяць ваяроў, што аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі, усклаўшы кветкі да мемарыялу савецкім ваярам і партызанам.
Лепшыя работнікі прадпрыемства таксама далучыліся да шэсця працоўных калектываў Гродна.