Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
10 мая 2026
10 мая, у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі кіраўніцтва і калектыву ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў Гродне.
У дзяржаўных сімвалах нашай краіны заключаны каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць пакаленні: свабода, незалежнасць, згуртаванасць, вернасць традыцыям і імкненне да мірнага жыцця.
Аддаючы даніну павагі сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем сваю прыхільнасць да яе гераічнай гісторыі і багатых традыцый.
