Якасць — ключ да канкурэнтаздольнасці і росквіту прадпрыемства. Бяспека працы на працоўным месцы — справа ўсіх і кожнага. Ахова навакольнага асяроддзя — гарантыя экалагічнай бяспекі і захавання прыродных рэсурсаў.
Стратэгія развіцця ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» накіравана на стварэнне тэхнічна-эканамічных умоў для павышэння эфектыўнасці функцыянавання, распрацоўкі і ўкаранення новых відаў прадукцыі, у тым ліку імпартазамяшчальнай, на базе высокатэхналагічных дзейных і новых вытворчых магутнасцяў, а таксама павышэння якаснага ўзроўню айчыннай тытунёвай прадукцыі, удасканаленне дзейнасці на тытунёвым рынку краіны і развіццё экспартнага патэнцыялу прадпрыемства.