image
Калектыўны прагляд урачыстай цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
image
image
image

У актавай зале ААТ «Гродзенская тытунёевая фабрыка «Нёман» адбыўся калектыўны прагляд урачыстай цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. На яе былі запрошаныя больш за 1100 чалавек.
Цырымонію адкрыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Васільевіч Карпенка, які абвясціў, што воляй народа Беларусі ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў Прэзідэнтам краіны абраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прынёс прысягу на беларускай мове:
«Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

Затым быў выкананы Дзяржаўны гімн Беларусі, пасля чаго Прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні прысягі. Старшыня ЦВК уручыў Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Падпіска на навіны


    captcha
    Geben Sie die im Bild gezeigten Zeichen ein:
    Reload

    Dieser CAPTCHA hilft sicherzustellen, dass Sie ein Mensch sind. Bitte geben Sie die geforderten Zeichen ein.

    Вы падпісаныя!

    image