Працоўны калектыў ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2025
3 ліпеня на цэнтральнай плошчы імя Леніна прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу — Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Кіраўніцтва, прадстаўнікі працоўнага калектыву і ветэраны працы ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» ушанавалі памяць воінаў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі, усклаўшы кветкі да мемарыяла савецкім воінам і партызанам.
Са сцэны з віншаваннямі да ўсіх гродзенцаў і жыхароў рэгіёна звярнуліся ганаровыя госці — старшыня Гродзенскага аблвыканкама Караеў Юрый Хаджымуратавіч і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Бурак Канстанцін Віктаравіч.
Таксама лепшыя работнікі прадпрыемства далучыліся да шэсця працоўных калектываў Гродна.