Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на базе спартыўна-стрэльбавага комплексу БФСА «Дынама» прайшоў традыцыйны турнір па стральбе на прызы старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У турніры ўдзельнічалі зборныя праваахоўных ведамстваў, сілавых структур, савета ветэранаў, кадэцкага вучылішча і ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Усяго — 23 зборныя.
У склад каманды ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» увайшлі: начальнік базы адпачынку «Прывалы» Хартовская Л.В., інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай культурна-масавай рабоце Беламызаў Е.А. і інжынер-праграміст Авдзейчык В.В.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі: старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Дзмітрый Балаба, намеснік старшыні ГООС БФСА «Дынама» Яўген Дудко.
Па выніках спаборніцтваў па стральбе з трох відаў зброі — штатнага пісталета Макарова, спартыўнага — пнеўматычнага пісталета і малакалібернай вінтоўкі — начальнік базы адпачынку «Прывалы» Хартовская Л.В. заняла 2-е месца!





